Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  2. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  3. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  6. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  7. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  8. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
Читать по-русски


У Варшаве эвакуявалі 150 чалавек з будынка Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы пасля таго, як туды прыйшоў грамадзянін Беларусі. Ён паводзіўся спакойна, аднак меў пры сабе небяспечныя прадметы, паведамляе PAP.

Полиция на месте происшествия в Варшаве. 16 июля 2024 года. Фото: PAP
Паліцыя на месцы здарэння ў Варшаве. 16 ліпеня 2024 года. Фота: PAP

Інцыдэнт здарыўся каля 11 гадзін раніцы ў аўторак, 16 ліпеня. У будынак польскага Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў цэнтры Варшавы зайшоў грамадзянін Беларусі, з якой мэтай — не ўдакладняецца.

У торбе мужчыны, якому прыкладна 40 гадоў, былі газавы балончык, нож, тэлескапічная дубінка і, імаверна, сігнальная зброя. Пры гэтым ён паводзіўся спакойна і нікому не пагражаў, паведамілі ў паліцыі.

З будынка міністэрства эвакуявалі каля 150 чалавек, найбліжэйшую тэрыторыю ачапілі. Аўтамабільны рух быў скіраваны на суседнія вуліцы. Разам з паліцыяй на месцы працуе пажарная служба.

Каля 12 гадзін дня, паводле відавочцаў, беларуса вывелі з будынка праваахоўнікі. Іншыя абставіны інцыдэнту не паведамляюцца.