Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  2. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. На крупных заводах не хватает тысячи работников. Их заманивают зарплатами почти до 7000 рублей: рассказываем, кого и на какие деньги ищут
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


Мужчыну, які напярэдадні галяком бегаў па Варшаўскім мосце на мяжы з Польшчай, затрымалі і адправілі ў ізалятар, яго асоба высвятляецца. На парушальніка могуць завесці крымінальную справу за гвалт у дачыненні да службовай асобы, паведаміў расійскаму інфармагенцтву Sputnik Беларусь афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.

Голы мужчына бяжыць па Варшаўскім мосце, 1 ліпеня 2024 года. Скрыншот відэа чытача

Інцыдэнт адбыўся каля 17.40 панядзелка ў пункце пропуску «Брэст — Тэрэспаль». Мужчына спрабаваў перасекчы дзяржмяжу Беларусі з боку Польшчы без адзення і дакументаў.

— Мужчына паводзіўся неадэкватна, кепска арыентаваўся ў прасторы і аказаў супраціў памежнаму нараду. Праведзены медыцынскі агляд затрыманага выявіў стан наркатычнага ап’янення, — расказаў Бычкоўскі.

Парушальнік затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання для далейшага разбіральніцтва. Цяпер яго асоба высвятляецца.

Мужчыну прыцягнуць да адказнасці за наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржмяжы Беларусі, а таксама парушэнне заканадаўства пра прававое становішча замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства.

Акрамя таго, у дачыненні да парушальніка распачатая праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 366 КК (Гвалт у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).

Нагадаем, пра інцыдэнт на мяжы ўвечары 1 ліпеня расказаў чытач «Люстэрка». Паводле відавочцы, голы мужчына збег па Варшаўскім мосце з Польшчы ў Беларусь. «Што з ім было далей, невядома. Нейкі час польскія памежнікі не прымалі транспарт, які ехаў з РБ», — адзначыў чытач.

Пра тое, што каля 19.00 польскі бок спыніў прыём аўтамабіляў і аўтобусаў, паведамляе і «Віртуальны Брэст». На мост маглі трапіць толькі тыя, хто ехаў у напрамку Беларусі.

Адзначаецца, што станам на 21.30 рух быў цалкам адноўлены ў абодва бакі.