Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  5. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  6. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  7. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  9. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  10. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Маладзечанскім раёне трапіў у ДТЗ аўтобус з дзецьмі, паведаміла прэс-служба МУС.

Автобус перевернулся в Молодечненском районе. 10 июля 2023 года. Фото: mlyn.by
Аўтобус перакуліўся ў Маладзечанскім раёне. 10 ліпеня 2023 года. Фота: mlyn.by

«Аўтобус Volvo перавозіў 49 дзяцей. Каля 12.00 паблізу вёскі Лазавец Маладзечанскага раёна кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўтобус занесла. Ён перакуліўся на правы бок», — расказалі ў МУС.

Як піша «Мінская праўда», аўтобус вёз дзяцей з Мінска ў царкоўны лагер у вёску Лазавец.

— Дзеці ва ўзросце ад васьмі да дзесяці гадоў ехалі ў царкоўны лагер. Тыднёвы адпачынак ім арганізавала царква «Новае жыццё». Раптам у 11.56 нам тэлефануе нашая дачка Мілана і кажа, што аўтобус перакуліўся. У трубцы быў чуваць жудасны крык. Дачка сказала, што ёй баліць спіна. Мы з жонкай адразу выехалі з Мінска, — расказаў бацька адной з пасажырак аўтобуса.

Автобус, который перевернулся в Молодечненском районе, подняли лебедкой. 10 июля 2023 года. Фото: mlyn.by
Аўтобус, які перакуліўся ў Маладзечанскім раёне, паднялі лябёдкай. 10 ліпеня 2023 года. Фота: mlyn.by

Кіроўца аўтобуса Мікалай патлумачыў, што ДТЗ адбылося, калі ён на малой хуткасці аб’язджаў яму.

— Вы самі бачыце, якая тут дарога. Заязджаў у каляіну, якая выглядала цвёрдай, але аказалася сыпкай. Спачатку павяло заднюю частку. Калі аўтобус лёг, колы яшчэ круціліся, — расказаў кіроўца.

Медыкі аказалі дапамогу ўсім, хто меў у ёй патрэбу. Усяго дактары агледзелі і пракансультавалі 50 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 11 гадоў. На месцы працавалі 9 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі.

Бацькі 20 дзяцей адмовіліся ад дастаўкі ў бальніцу (усе агледжаныя на месцы), 13 дзяцей дастаўленыя ў дзіцячую бальніцу Маладзечна (1 шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «удар пазваночніка»), 10 дзяцей дастаўленыя ў 1-ю бальніцу Маладзечна (дапамога аказаная амбулаторна — ніхто не шпіталізаваны), 7 дзяцей дастаўлены ў Вілейскую ЦРБ (усе абслужаныя амбулаторна — без шпіталізацыі), — паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.