Опубликовано 4 снежня 2024 у 13.44
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-read.online/news/life/85096.html    

Мінздароўя вызначыла нормы працягласці платнага прыёму ў дактароў. Калі трэба ўкласціся ў 15 хвілін, а калі — у гадзіну?

Міністэрства аховы здароўя ў пастанове № 155 ад 16 лістапада зацвердзіла нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па прыёмах (кансультацыях) дактароў-спецыялістаў. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц 1 лютага 2025 года.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото из архива «Зеркала»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота з архіва «Люстэрка»

Пастанова прадугледжвае, што кіраўнікі юрыдычных асоб і ІП, якія аказваюць платныя медпаслугі, могуць зніжаць вызначаныя нормы часу прыёму і расходу матэрыялаў у залежнасці ад ужываных тэхналогій, матэрыяльна-тэхнічнай забяспечанасці, фактычнага расходу і іншых фактараў.

У адпаведнасці з дакументам, норма платнага першаснага прыёму ў доктара-спецыяліста складае 25 хвілін. За гэты час ён мусіць паспець сабраць скаргі, выявіць фактары рызыкі захворванняў, правесці агульны агляд, паставіць дыягназ, прызначыць лячэнне і дадатковыя даследаванні, а таксама аформіць медыцынскую дакументацыю.

Норма часу на другасны прыём — 15 хвілін.

Норма працягласці кансультацыі доктара-спецыяліста з кваліфікацыйнай катэгорыяй складае 30 хвілін, а доктара з вучонай ступенню, вучоным званнем ці акадэмічным вучоным званнем — 60 хвілін.

Акрэсленыя ў дакуменце нормы часу прыёму не датычаць дактароў-спецыялістаў стаматалагічнага профілю.

Таксама акрэсленыя нормы расходу матэрыялаў для пальчатак, вадкага мыла, сродкаў дэзінфекцыі, антысептыкаў, аднаразовых ручнікоў, пялюшак і інструментаў для агляду.

Нагадаем, 3 снежня Мінздароўя таксама ўвяло фіксаваныя максімальныя тарыфы на платныя медпаслугі на прыёмы дактароў-спецыялістаў. Так, у адпаведнасці з пастановай, у залежнасці ад наяўнай катэгорыі (2-я, 1-я або вышэйшая), наяўнасці навуковай ступені, навуковага звання тарыф складзе:

  • ад 35 да 57 рублёў на першасны прыём доктара-спецыяліста;
  • ад 21 да 32 рублёў на паўторны прыём доктара-спецыяліста;
  • ад 42 да 85 рублёў на кансультацыю доктара-спецыяліста.

Пастанова таксама набывае моц 1 лютага 2025 года.

Вера Караўская / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO