Опубликовано 26 чэрвеня 2023 у 15.25
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-read.online/news/life/42333.html    

Спыталі ў адміністрацыі Лукашэнкі пра прыезд Прыгожына ў Беларусь. Вось што нам адказалі

Мяцеж ПВК Вагнера ў Расіі скончыўся тым, што Яўген Прыгожын адмовіўся ад «паходу на Маскву» і пагадзіўся з’ехаць у Беларусь. Пакуль не зусім зразумела, калі ён прыедзе ў Беларусь, будзе адзін ці са сваімі байцамі. Пад выглядам занепакоенага грамадзяніна журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў у адміністрацыю Лукашэнкі з пытаннямі.

Бойцы частной военной компании "Вагнер" стоят на улице возле штаба Южного военного округа в городе Ростов-на-Дону, Россия, 24 июня 2023 года. Фото: Reuters
Байцы прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» стаяць на вуліцы каля штаба Паўднёвай вайсковай акругі ў горадзе Растоў-на-Доне, Расія, 24 чэрвеня 2023 года. Фота: Reuters

— Па тэлебачанні сказалі, што Яўген Прыгожын у Беларусь едзе. У мяне бацькі жывуць на мяжы з Расіяй. Можа, іх трэба эвакуяваць, калі найміты Прыгожына паедуць праз гэтыя месцы? — удакладнілі мы.

— Навошта іх эвакуяваць? Не зусім разумею, — адказаў супрацоўнік.

— Як жа? Калі раптам будуць праязджаць гэтыя незразумелыя найміты. У Расіі яны ўступалі ў перастрэлкі з арміяй.

— Вы, калі ласка, карыстайцеся афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі. Там усё будзе даведзенае да ведама. Хто едзе і куды едзе?

— Я так і не зразумеў з паведамленняў тэлебачання. Найміты будуць заязджаць у Беларусь ці не?

— Думаю, я роўна столькі ж гляджу тэлевізар, колькі і вы. Ведаю толькі тую інфармацыю, якая агучваецца па тэлебачанні.

— А што можаце параіць? Яны ж могуць і мяцеж падняць, як у Расіі.

— Хто мяцеж падыме?

— Найміты Прыгожына.

— (паўза) Я вас не зусім разумею. Хочаце вы што? Якую інфармацыю атрымаць?

— Хацелася б атрымаць параду ад дзяржаўных органаў. Як дзейнічаць у такой сітуацыі?

— У якой сітуацыі? Калі раптам мяцеж?

— У сітуацыі, калі найміты будуць ехаць на танках праз Беларусь. Раптам будзе страляніна ці яшчэ што.

— На сённяшні дзень у СМІ праінфармавалі, што найміты будуць у Беларусі. Так?

— Ну так, так я зразумеў.

— Але ніхто не казаў, што яны будуць ехаць на танках і будзе страляніна. Так?

— Не ведаю. Хацеў якраз у вас даведацца, чаго чакаць. Гэта бяспечная ці небяспечная сітуацыя? Як мне як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь дзейнічаць?

— У якой сітуацыі?

— У сітуацыі, калі калона замежных наймітаў будзе ехаць праз вёску маіх бацькоў. Як мне дзейнічаць? Што мне сказаць ім?

— Там абвясцілі, што найміты будуць ехаць праз вёску?

— Не. Вось і хацеў у вас удакладніць, чаго чакаць.

— Вось я і паўтараю: уся інфармацыя будзе ў СМІ.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO