• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Паслухайце! Palina выпусціла сінгл з вершам аднаго з самых крутых беларускіх паэтаў

11 декабря 2023 в 1702324080
CityDog

У межах Беларуска-яўрэйскага фестывалю адбыўся рэліз новага музычнага праекта, дзе беларускія музыкі даследуюць беларуска-яўрэйскую паэзію. Пачатак такой калабарацыі - артыстычнае выкананне беларускай спявачкай Pаlina верша Мойшэ Кульбака «Культура» 1917 года, паведамляе CityDog.

Radio Plato · Palina - Культура

«Культура» - адзін з ранніх вершаў Мойшэ Кульбака, напісаны ў Коўне ў 1917 годзе, які ўвайшоў ва ўрбаністычны цыкл «Пад задымленым небам». У вершы Кульбак захапляецца цудоўным новым светам, адчуваючы сябе ягоным усёмагутным творчым уладаром, не зважаючы на тое, што XX стагоддзе ўжо распачало сваю крывавую храналогію войнаў, тэрору і гвалту.

Як дзеліцца Palina, Мойшэ Кульбак стварыў цікавы метафарычны тэкст пра дасягненні прагрэсу, якія ён, верагодна, нават не бачыў сваімі вачыма:

- Мне падаецца сучасным і своечасовым паразважаць аб гэтым. Гэты музычны эксперымент - магчымасць адкрыць дыялог з аўтарам праз стагоддзi і ўзняць пытанне ўзаемаадносін чалавецтва і яго дасягненняў. Як падрыхтавацца да будучыні? Чыя гэта будзе песня? Штучны інтэлект спросціць чалавечае жыццё ці адменіць чалавека, ці паўстане робататэхніка і як глыбока дойдзе чалавечая адзінота - пытанні адкрытыя.

Сінгл выпушчаны ў партнёрстве з праектам Radio Plato.

Читайце таксама на CityDog:

Надоели картошка и макароны? Вот 10 несложных гарниров, которые разнообразят ваш рацион

Помните кафе-столовую «Встретимся на Немиге»? Смотрите, что там теперь

«Это очень страшно»: беларуска побывала в психиатрических клиниках Грузии, Германии и Польши, а теперь запустила проект о ментальном здоровье

Новости по теме:

Аншлаги на «Минск-Арене» собирает украинская певица, не заметившая российскую агрессию. Вот кто еще из уроженцев Украины поступил так же

Возвращение Palina и сольник от участника группы «СОЮЗ». Подборка новинок белорусской музыки за ноябрь

«У салідарнасці наша найбольшая сіла». Гурт VOLSKI прэзентаваў альбом «Лісты палітвязням»

Полная версия