• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Памёр беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца і крытык Міхась Тычына

7 ноября 2022 в 1667827380
«Зеркало»

Памёр беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца і крытык Міхась Тычына. Аб гэтым у сацыяльных сетках паведамілі яго сваякі.

Фото Кастуся Дробова / nashaniva.com
Фота Кастуся Дробава / nashaniva.com

Аўтар апавяданняў, аповесцяў, манаграфій і нарысаў Міхась Тычына памёр на 80-м гаду жыцця.

Выпускнік філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута пачаў друкавацца як паэт у 1963 годзе у рэгіянальнай газеце «Заря», а як крытык і літаратуразнавец першыя творы апублікаваў у 1969-м у часопісе «Маладосць». У той час Тычына працавай настаўнікам.

Міхась Тычына вядомы таксама як перакладчык на беларускую мову твораў Алеся Адамовіча і сааўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры.

У свой час ён быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі, а таксама выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, які ў 2003 годзе ўлады вырашылі зачыніць.

Новости по теме:

Население Беларуси за последнюю четверть века уменьшилось на 1,2 миллиона человек. Изменится ли ситуация в будущем?

«Люблю замерзнуть, прийти домой — и на печку». Белоруска рассказала, как с семьей прожила 10 лет в заброшенной деревне

«Запасы огромнейшие». Глава Минприроды заявил, что в Беларуси «есть золото и уран», но уточнил один нюанс

Полная версия